ТЕКСТСаманадзейны Конь


Меу нейкі Селянін міззрнага Каня —
З сабаку можа, так, мо, з добрае шчаня.
Малому веліччу быць хочацца заусёды,—
У мацеры-прыроды
Такі спрадвёку ужо закон.
Так вось і гэты Конь...
Яно не ганьба хоць — сабе дабра жадаць,
Алё у Каня ужо, як відаць,
Жаданне у манію вялічча перайшло.
І стау ён скардзіцца на усё сяло:
І «і-га-га», і «і-го-го!» —
Хамут нібьі не для яго.
Я сам,— іржз,— такі каніска,
А вось хамут, дык жарабячы блізка —
Не засупоніушьі, і то ён нават цёсны:
Ні улезці мне у яго, ні вьілезці — хоць трзсні!
У горад Селянін прыёхау на кірмаш.
І вось убачыу тут асілак наш,
Што грузныя ламавікі
Пудоу на сто вязуць мукі.
Ну вось цяпёр ці бачыш ты,— Пытае ён гаспадара,—
Якія у коней хамуты?
Табё б купіць дауно пара
Хоць трошкі большы для мянё,
І я б за іх цягнуу тады удвайнё:
Не сто пудоу, а цэлых дзвёсце.
Тут, каб Каню свайму давёсщ,
Што гэта глупства і мана,
Каб выгнаць, зноу жа, наравы
3 дурной канёвай галавы,
Той гаспадар і просіць фурмана,
Каб ён у воз вялікі свой запрог яго каняку.
Фурман гатоу за пэуную падзяку,—
Асілак наш ужо у вялікім хамуцё.
Ахвоты той хамут хоць шмат яму паддау,
Але тут здарыуся скандал:
Пралезлі праз хамут канёвы пёрс! й ногі,
I затрымауся ён аж ледзь на жывацё.
А тут яшчэ пракляты воз
3 Учебник бел. языка 2. I з мёсца не скрануць _ як да зямлі прырос.
І просіць у бядзё наш дурань дапамогі.
3 таё пары другога ХдМута
Не патрабуе Конь нїколі:
Свайго яму якраз даволі
Хамут стау — проста любата.
Мне часта крыкуны мільгаюць у вачах —
Да славы прагныя, ды вузкія у плячах.
(К. Крапіва)
<< | >>
Источник: А. А. Кривицкий А. И. Подлужный. УЧЕБНИК БЕЛОРУССКОГО ЯЗЫКА для САМООБРАЗОВАНИЯ. МИНСК ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: 1994. 1994

Еще по теме ТЕКСТСаманадзейны Конь:

  1. КОНЬ
  2. Без спотычки и конь не пробежит.
  3. Конь о четырех ногах, да и тот спотыкается.
  4. Конь где ни поваляется – везде клок шерсти останется.
  5. Кляча и в золотой узде не конь.
  6. Старый конь борозды не испортит.
  7. Конь добрый – да не езжен; хорош парень – да не учен.
  8. Надсаженный конь, надломленный лук, замиренный друг – не надежны.
  9. Ирина Медведева, Татьяна Шишова,соучредители Фонда социальнопсихологической помощи семье и ребенкуТроянский конь ювенальной юстиции
  10. Ни конь без узды, ни богатство без ума.