ТЕКСТДзед Аусей і Палашка


(Отрывок из рассказа)
Калі з-пад старой елкі раздавайся пранозлівьі голас:
— А ліханька! А гора ты маё хадзячае! Не лезь ты,
Хрыстом цябе прашу, дачпечы: не з гваёй жа галавой аладкі пячы! — тады партызаны хітра падміргвалі адзін другому, усміхаючьіся:
Зноу дзед Аусей пайшоу у наступление.
Дзед Аусей быу, як кожны дзед: стары, крыху недачу- вау, крыху недабачвау. Але, нягледзячы на свае амаль што семдзесят год, быу яшчэ рухавы, жвавы і гаваркі на усю ахругу. Апошняя якасць і дапамагла яму, як ён казау, прышвэртавацца да атрада. Падыходзячай вакансії для яго не было, але дзед быу майстрам на угаворы:
Ты, таварыш камандзір, не сумнявайся... Ты не глядзі, што я па гадах нібьіта ужо у адстауцы... Я, брат, матрос з ваеннага карабля. У японскую кампанію, бывала, стаю ля гарматы... Тут табе снарады, тут табе тарпеды, тут табе вада хлешча, тут табе...
Ну, добра, добра...— І дзеду далі пасаду, паслалі да цеткі Палашкі дапамагаць ёй на кухні. I адразу ж усча- ліся там баталй. Дзед быу не супроць таго, каб устанавіць свой парадак у зямлянцы з кухняй. То яму не падабалася, як Палашка смажыць цыбулю. То яму здавалася, што яна не так запрауляе кулеш. То ён з ярасцю змагауся за чьісціню, змайстравау спецыяльныя пастауцы для лыжак, каб яны не валяліся абы-дзе, а бьілі б пры месцы і заусёды сухімі.
Кожная снасць павінна быць на месцы, як на ка- раблі. Аднойчы, яшчэ у японскую кампанію, калі быу я матросам на ваенным...
Ты, матрос, вазьмі-тка лепш цэбар ды вьінесі памьіі...
Горшай абразы не магло быць для дзеда Аусея, і тут пачыналася гарачая дьіскусія:
Што ты разумееш у ваеннай справе?
Мне і разумець не трэба...
Ты вось бяры лепш цэбар...
Не, я цябе пытаю, што ты разумееш у караблі? Я, брат, не адну падзяку атрымау за сваю баявую службу... Я Георгія меу за свае баявыя раны... 'Шчэ цяпер рубцы відаць на жываце, даужынёй па два пальцы...— і дзед скідау пояс; каб паказаць гэтай неймавернай Палашцы свае раны/ Але тая сарамліва адварочвалася і замахва- лася конаукай:
Вот ашпару варам, дык будзеш ведаць, як перад чужьімі бабамі загольвацца...
Цьфу ты, нацыя бабская...— нездаволена чмыхау дзед.— Ты да яе як чалавек, а у яе сваё у галаве... Ты мне
не начальній. Я, можна сказаць, на ооуных правах з та- бой, а можа быць і вышэй... над табой... Што у цябе? Гаршкі ды палонікі... А пад маім распараджэннем ваенны конь ходзіць...
Які там конь! — пырскала смехам Палашка.— То ж кабыла нямецкая, ды яшчэ кульгавая...
Няхай сабе і кабыла, але жывотная воінская...
Воінская! — не сціхала Паташка.— Знайшоуся мне воінскі начальній над воінскай кабылай...
Гэта было новай абразай, і дзед кідауся у апошнюю атаку:
Змоукні ты... Зацірка няшчасная... Вось хто ты! — і урачыста пакідау зямлянку, адвязвау ад хвойкі сваю воіьскую жывотную — звычайнага трафейнага каняку, на якім вазіу ён ваду для кухні, і вёу яе на папас.
(М. Лынькоу)
<< | >>
Источник: А. А. Кривицкий А. И. Подлужный. УЧЕБНИК БЕЛОРУССКОГО ЯЗЫКА для САМООБРАЗОВАНИЯ. МИНСК ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: 1994. 1994

Еще по теме ТЕКСТДзед Аусей і Палашка:

  1. § 28. ПРАВОПИСАНИЕ ПРИСТАВОК ПРЕ- И ПРИ-
  2. § 56. ПРАВОПИСАНИЕ НАРЕЧИЙ
  3. П. Дедукция материи
  4. I. Дедукция продуктивного созерцания
  5. С. Теория продуктивного созерцания Предварительные замечания
  6. Дополнения
  7. В. Задача: объяснить, как Я созерцает самого себя ощущающим
  8. Объяснение
  9. Решение
  10. ПЕРВАЯ ЭПОХА
  11. ОТ ИЗНАЧАЛЬНОГО ОЩУЩЕНИЯ ДО ПРОДУКТИВНОГО СОЗЕРЦАНИЯ
  12. А. Задача: объяснить, как Я может созерцать себя ограниченным
  13. Решение
  14. I. Дедукция абсолютного синтеза, содержащегося в акте самосознания